Алена Каваленка: У справе Сяргея спрабуюць “глыбей капаць”

Нагадаем, Сяргей Каваленка ўжо месяц знаходзіцца ў следчым ізалятары. Яго вінавацяць у парушэнні рэжыму хатняй "хіміі" (яе ён атрымаў за вывешаны 2 гады таму на ёлцы ў цэнтры Віцебску бел-чырвона-белы сцяг). За кратамі Каваленка трымаў галадоўку, якую днямі прымусова спынілі.

120120 A,Kavalenka_site.mp3

У Алены Каваленкі следчы распытваў пра ўмовы пражывання, працу Сяргея, іх дзяцей. Ды яшчэ не зусім дакладна запісваў адказы, кажа Алена. "У справе Сяргея спрабуюць “глыбей капаць”, — мяркуе яна. Пасля допыту Алена Каваленка зрабіла спробу даведацца пра стан здароўя мужа.

Каваленка: "Учора пасля допыту я паехала ў СІЗА, каб перадаць яму якія-ніякія рэчы, размаўляла з начальнікам медычнай часткі, які заўсёды выходзіць да мяне, бо прадстаўляе адміністрацыю. Той мне сказаў, што Сяргееў стан здароўя здавальняючы. Калі я спыталася, чаму яны адмаўляюцца яго шпіталізаваць, начальнік медычнай часткі адказаў, што шпіталізаваць Сяргея пільнай патрэбы няма. Я хацела падкрэсліць словы "пільнай патрэбы"… На рэшту пытанняў ён адмовіўся адказваць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі