Аляксандр Лукашэнка просіць аддаць пенсію Курманбеку Бакіеву

Лукашэнка нагадаў, што экс-прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў па-ранейшаму знаходзіцца ў нашай краіне, і папрасіў кыргызскія ўлады перавесці ў Беларусь яго пенсію. "Нібыта, налічана, але не пераводзяць", — пераказвае interfax.by словы  кіраўніка Беларусі.

Нагадаем, што былы прэзідэнт Кыргызстана некалькі гадоў таму атрымаў беларускае грамадзянства.

Акрамя таго, Лукашэнка заявіў, што дзеці Бакіева за кароткі час паспелі ўжо вывучыць беларускую мову.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі