Апошнія словы абвінавачаных: звароты да родных і прызнанне ў каханні

18 траўня экс-кандыдаты Мікалай Статкевіч, Дзмітры Ус і яшчэ 5 падсудных, якіх пракурор лічыць "найбольш актыўнымі ўдзельнікамі масавых беспарадкаў" сказалі свае апошнія словы. Кожнаму з іх пагражаюць ад 4 да 8 з паловаў гадоў зняволення.

Мікалай Статкевіч лічыць усё гэта фальсіфікацыяй улады і спробай адцягнуць увагу грамадства ад несапраўдных вынікаў галасавання.

Мікалай Статкевіч: "Увага грамадства адцягнута ён уладу захапіў, а яму дзверы пабілі! Страты ацанілі ў 14 млн рублёў зараз па рэальным курсе 2000 долараў. Разам з тым некантраляваны прыбытак Кіраўніцтва справамі прэзідэнта складае 100 млн  долараў у месяц, 6 млрд за прэзідэнцкі тэрмін!"

Па словах Статкевіча, 19 снежня сапраўды адбылося асабліва цяжкае злачынства з боку аднаго з кандыдатаў — гэта захаванне ўлады неканстытуцыйным шляхам, у тым ліку праз фальсіфікацыю выбараў. Мікалай Статкевіч таксама лічыць, што праз напад на прыхільнікаў Някляева ўлады хацелі абудзіць пачуцце помсты сярод дэманстрантаў, але задума не ўдалася, і апрача невялікай невядомай агрэсіўнай групы, сход быў мірным.

Асобна ён звярнуўся да еўрапейскіх дыпламатаў: "Калі ласка, не трэба прапанаваць грошы за нашу свабоду! У бандытаў закладнікаў нельга выкупаць, тады яны возьмуць іншых закладнікаў, і сітуацыя ў краіне не зменіцца"

Дзмітры Ус сказаў, што спадзяецца, да наступных выбараў выбарчая сістэма зменіцца і яны пройдуць дэмакратычна. А калі трэба пакутаваць у турме, то ён да гэтага гатовы.

Па-беларуску прамовіў лейтэнант міліцыі Аляксандр Класкоўскі. Па яго словах, ён меў ілюзорную надзею што ў пракурора пераможа прафесійная мужнасць і ён перакваліфікуе абвінавачанні, але гэтага нажаль не адбылося. Ён упэўнены, што будзе даваць паказанні ў іншым судзе наконт невядомай спецслужбы, якая здзекуецца з асобаў у ізалятары КДБ

Аляксандр Класкоўскі: "Свае паказанні я хачу прыбярэчгы для будучых працэсаў. Пра гэтае невядомае фармаванне ў камуфляжы ў КДБ, у масках, з прарэзамі для вачэй, пра ўсе гэтыя здзекі, якія яны чыняць да людзей у ізалятары... Нават наглядны пракурор на маё пытанне сказаў: "А я не ведаю, хто яны"

Арцёма Грыбкова пракурор просіць прысудзіць да 4 гадоў. На прадстаўленым відэа самае вялікая парушэнне якое зрабіў Грыбкоў — нанёс 15 удараў па загараджальных шчытах.

Арцём Грыбкоў: "Я не лічу сябе віноўным. Я не нанёс ніякіх стратаў, нікога не пабіў, не рабіў гвалту. Але тым не менш хачу папрасіць выбачэння ў родных і блізкіх: даруйце калі што не так!.. Высокі суд, страх мінае за некалькі хвілін, а пачуцце віны застаецца на ўсё жыццё. Перад вынясеннем прысуду падумайце!"
Высокі суд, страх мінае за некалькі хвілін, а пачуцце віны застаецца на ўсё жыццё. Перад вынясеннем прысуду – падумайце!
На прадстаўленых абвінаваўцамі відэё Андрэй Пазняк увогуле не наносіць ніякіх удараў ні па шчытах, ні па дзвярах, а наадварот — яго б'е міліцыянт. Словы Андрэя выклікалі яшчэ больш слёзаў на вачах прысутных на працэсе

Андрэй Пазняк: "Галоўнае заставацца прыстойным чалавекам. Дзякуй усім хто верыць у нас! Будзьце здаровы, будзе вольнымі, хай дапаможа Вам Бог!"

А Дзмітрый Буланаў у сваім апошнім слове прызнаўся сваёй нявесце ў каханні, падзякаваў сваёй маці, адвакату і ўсім астатнім за падтрымку.

Дзмітрый Буланаў: "Навошта апраўдвацца, нешта даводзіць, калі ўсё відавочна! За два ўдары нагой па дзвярах прасіць 4 гады заключэння гэта фантастыка! Таму я проста хачу звярнуцца з падзякай да ўсіх хто падтрымлівалі мяне і іншых зняволеных, тых, хто прыходзіў да касцёла за нас маліцца!"

Прысуды Андрэю Пазняку, Дзмітрыю Буланаву, Арцёму Грыбкову, Аляксандру Квяткевічу, Аляксандру Класкоўскаму, Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу суддзя вынесены 20 траўня ў 16.00

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі