Беларускія музыкі пазмагаюцца, каб трапіць у Суседні свет

Сам фестываль пройдзе з  27 па  29 ліпеня ў Крыме на беразе Азоўскага мора.

За права сыграць на "Суседнім Свеце" беларускія каманды пазмагаюцца падчас адборачных тураў, якія будуць праходзіць у мінскім клубе "Юла" па серадах -- 28 сакавіка, 4 і 11 красавіка. А адкрыццё адбору  адбудзецца 21 сакавіка . У першы конкурсны дзень на сцэну выйдуць восем каманд: "АРИна РАДИО", "Rili Dope", "Happy Face", "Теплые вещи", "Тhe Silicon", "Acid Head", "S°unduk" і "Чип и Дейл".

 Пераможцаў сумесна абяруць публіка і журы. Чатыры каманды, якія набралі максімальную колькасць паднятых рук слухачоў, дапускаюцца да галасавання журы, якое і вызначыць дваіх пераможцаў-фіналістаў. У фінале 28 красавіка вызначыцца пераможца, які і сынрае на галоўнай сцэне фэсту "Соседний Мир", а каманда, якая заняла 2-е месца атрымае месца на сцэне пад назвай "Сонца".

Нагадаем, што ў мінулым годзе ў "Соседний МИР" ад Беларусі адправіўся  гурт Мутнаевока.

Арганізатары і ўдзельнікі адборачных канцэртаў запрашаюць усіх прыходзіць і ўдзельнічаць у галасаванні, бо менавіта ад вашай паднятай рукі на канцэрце будзе залежаць, ці дойдзе гурт да суда журы.

 На фэст арганізаваны "бас-тур". Камфартабельныя аўтобусы адвязуць вас на гэта свята душы з усімі выгодамі і вясёлай кампаніяй аднадумцаў.

Фота: artmageddon.net 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі