Беларускія студэнты замежжа пазнаёміліся ў Літве (відэа)
Пятая сустрэча беларускіх студэнтаў замежжа USB-2011 прайшла ў суседняй краіне.
З 28 верасня па 2 кастрычніка дзясяткі беларускіх студэнтаў з самой Беларусі і замежжа з'ехаліся ў літоўскай сядзібе Дварчэнай пад гарадком Даўгэй.
Перад моладдзю выступілі медыя-эксперт Міхаіл Дарашэвіч, літоўскія навукоўцы і палітыкі. Уключна з першым кіраўніком Літвы Вітаўтасам Ландсбергісам.
Чым вабіць студэнтаў USB-2011? Якой была асноўная тэма сустрэчы сёлета? Як лабіруе беларускія інтарэсы беларуская моладзь у ЗША?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні – у відэарэпартажы Еўрарадыё.
На галоўным здымку: удзельнікі USB-2010