Брэсцкія раварысты за тры дні сабралі 1000 подпісаў пад зваротам да ўладаў

Тры тысячы подпісаў збіраюцца сабраць пад зваротам да брэсцкіх уладаў актывісты акцыі "За вела-Берасце!". Яна арганізаваная мясцовым агенцтвам рэгіянальнага развіцця "Дзедзіч". Каардынатар акцыі Ўладзімір Красько распавёў Еўрарадыё, за якія ўмовы для раварыстаў яны змагаюцца.
110829 KraskoS.mp3
Краско: "Мы распачалі гэтую кампанію, у рамках якой мы будзем дамагацца магчымасці перасоўвання на ровары па Берасцю. Усталяваць плаўныя пад'ёмы на бардзюры, і ўсталёўкі велапарковак, каб можна было пакідаць ровар каля буйных крамаў ці ўстановаў адукацыі і іншых адміністрацыйных установаў".

Красько адзначыў, што людзі пад зваротам падпісваюцца вельмі актыўна. За тры дні было сабрана каля 1000 подпісаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі