Брытанцы хочуць распрацаваць брэнд Мінска
Лонданская кампанія ўжо правяла перамовы з прадстаўнікамі Мінскага гарвыканкама.
Брэнд беларускай сталіцы будзе ўключаць слоган, вызначаную каляровую гаму і шрыфты. У аснове ж будзе нейкая славутасць. Ёй можа стаць любы, нават самы незвычайны аб'ект, паведамляе БелТА. Канчатковае рашэнне аб прыняцці брэнда будзе прымацца па выніках конкурсу і вердыкта экспертаў.
У тым выпадку, калі брэндам Мінска зоймуцца брытанцы, яны павінны будуць правесці адмысловыя навучальныя семінары для мінскіх чыноўнікаў.