Букмекеры: Каэфіцыент на перамогу БАТЭ — 15!
Аматары таталізатараў не вераць у перамогу БАТЭ.
У матчы супраць “Барселоны” у барысаўчан самы высокі каэфіцыент сярод усіх каманд Лігі чэмпіёнаў — 15. Такія звесткі падаюць як еўрапейскія букмекерскія канторы, так і расійскія. Гэта азначае, што калі паверыць у перамогу нашых і зрабіць стаўку, то пры станоўчым выніку выйгрыш памножыцца ў 15 разоў!
А вось у перамозе “Барсы” букмекеры не сумняваюцца. Каэфіцыент у каталонцаў — 1,15. На думку таталізатаршчыкаў, больш за ўсё шанцаў забіць будзе ў Мэсі і Давіда Вільі. У барысаўчан вызначыцца змогуць Канцавы і Кежман.
Цікава, што самы высокі каэфіцыент, 251, на перамогу БАТЭ з лікам 4:0, 4:2 або нічыю 4:4.