Чацвёра кіраўнікоў спартовых федэрацый не змогуць выязджаць у Еўропу
Пад візавыя санкцыі Еўрасаюза патрапілі і кіраўнікі некаторых спартовых федэрацый Беларусі.
Так, уязджаць у Еўропу забаронена кіраўніку Федэрацыі футбола Генадзю Нявыгласу, які ў мінулым узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта.
Таксама пад санкцыі трапілі кіраўнікі Федэрацыі гандбола, біятлона і
гарналыжнага спорту — адпаведна колішні старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Канаплёў, старшыня КДБ Вадзім Зайцаў і былая намесніца кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Наталля Пяткевіч. Забаронены ўезд у Еўрасаюз і для прэзідэнта Алімпійскага камітэта і кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.
Нагадаем,
ЕС увёў візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў у адказ на
парушэнні падчас выбараў і масавыя затрыманні апазіцыянераў.