Еўракамісія падтрымае сваіх суседзяў 45 мільёнамі еўра
Еўрапейская Камісія зацвердзіла бюджэт Фонда грамадзянскай супольнасці рэгіёна Еўрапейскага суседства на 2012-2013 гады.
УНІАН нагадвае, што мэтай ініцыятывы з'яўляецца падтрымка арганізацый грамадзянскай супольнасці ў іх дыялогу з уладамі краін-партнёраў ЕС. Таксама Фонд закліканы аказаць падтрымку грамадзянскай супольнасці ў працэсе рэформаў на нацыянальным узроўні і на ўзроўні мясцовага самакіравання.
Па словах высокага прадстаўніка ЕС па замежных справах і пытаннях бяспекі Кэтрын Эштан, грамадзянская супольнасць "адыгрывае галоўную ролю рухаючай сілы дэмакратызацыі і згуртавання".