Еўрасаюз гатовы дамаўляцца з Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму

Гэтае рашэнне прыняў Савет па транспарце, тэлекамунікацыях і энергетыкі 28 лютага, паведмляе прэс-служба Дэлегацыі ЕС у Беларусі.

Нагадаем, у сярэдзіне лістапада мінулага года Еўракамісія рэкамендавала Савету ЕС надаць ёй мандат на адпаведныя перамовы. А 31 студзеня Савет міністраў замежных спраў падкрэсліў важнасць пашырэння міжасабовых кантактаў паміж Беларуссю і ЕС.

Спрашчэнне візавага рэжыму мусіць павялічыць колькасць кантактаў паміж грамадзянамі Беларусі і ЕС, а пагадненне ад рэадмісіі – стварыць прававыя падставы для вяртання беларусаў-нелегалаў з Еўрасаюза, адзначае Дэлегацыя ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі