Еўрапарламент абсалютнай большасцю галасоў прыняў рэзалюцыю па Беларусі
На прапанову Яцэка Пратасевіча, у тэксце рэзалюцыі згаданыя імёны чатырох былых кандыдатаў у прэзідэнты, якія па сёння знаходзяцца ў турме КДБ.
Таксама Еўрапарламент "асабліва занепакоены станам здароўя Мікалая Статкевіча, які трымае галадоўку больш за 30 дзён".
У чацвер дэпутаты Еўрапарламента з дробнымі праўкамі прагаласавалі па прадстаўленым 19 студзеня ўзгодненым тэксце рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі. У дакуменце Еўрапарламент заклікае органы ЕС абдумаць кропкавыя эканамічныя санкцыі і замарозку фінансавай дапамогі Беларусі, забараніць уезд чыноўнікам і прыпыніць удзел краіны ва "Усходнім партнёрстве", а таксама прапануе падтрымаць незалежныя СМІ і выказвае меркаванне, што чэмпіянат свету па хакеі 2014 года не павінен праводзіцца ў Беларусі, пакуль у краіне ёсць палітвязні.
На прапанову Яцэка Пратасевіча, у тэксце рэзалюцыі згаданыя імёны чатырох былых кандыдатаў у прэзідэнты, якія па сёння знаходзяцца ў турме КДБ — Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Алесь Міхалевіч. На прапанову Юстаса Палецкіса, у тэксце рэзалюцыі згадана, што Еўрапарламент асабліва занепакоены станам здароўя Мікалая Статкевіча, якія трымае галадоўку больш за 30 дзён.