Гомельскі гарвыканкам не дазволіў прафсаюзны пікет

Акцыю ён хацеў зладзіць 7 кастрычніка, у сусветны Дзень дзеянняў прафзвязаў за годную працу, інфармуе БелаПАН.

Прычынай адмовы ўлады назвалі невыкананне рашэння гарвыканкама пра масавыя мерапрыемствы: да заявы не былі прыкладзеныя дамовы з міліцыяй пра ахову грамадскага парадку, з медыкамі — пра медабслугоўванне падчас пікету, а з камунальнікамі — пра ўборку тэрыторыі пасля акцыі. Заяўнік пікета кажа, што будзе абскарджваць адмову ўладаў у судзе.

Нагадаем, што аналагічны пікет забаранілі ў Брэсце. А вось у Мінску на плошчы Бангалор пікет дазволілі.

Фота — psj.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі