Інваліды па зроку працягваюць адстойваць сваё раўнапраўе

Праводзіць акцыю абласная арганізацыя "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" сумесна з дзяржаўнымі ўстановамі і арганізацыямі. Галоўная мэта месячніку — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем гэтай катэгорыі грамадзян і стварыць для іх безбар'ернае асяроддзе жыццядзейнасці.

Са словаў каардынатара месячніку Алы Паленюк, досвед мінулых мерапрыемстваў прыносіць пазытыўныя вынікі.

Паленюк: "У апошнія гады людзі сапраўды сталі дабрэй ставіцца да інвалідаў чым раней. Заўважна, як ім цяпер імкнуцца дапамагчы: перайсці дарогу, альбо, нават, добраахвотна расклейваюць ў аўтобусах нашы сацыяльныя плакаты. Прыемна, што падтрымка ёсць!"

Адным з першых мерапрыемстваў у межах месячніка "Чалавек з белым кіем" стала сустрэча з кіраўніцтвам аўтобуснага парку №1. Скаргі слабавідушных ў асноўным тычыліся нязручнасці абвяшчэння рознай даведачнай інфармацыі пра рух аўтатранспарту. Да прыкладу, была прапанова абвяшчаць наступны прыпынак да закрыцця дзвярэй, як гэта робіцца ў электрычках беларускай чыгункі.

Са словаў дырэктара аўтапарку №1 г. Брэста Уладзіміра Кічкайла, любыя змены у парадку абвяшчэння прыпынкаў патрабуюць поўны перазапіс інфармацыйных ролікаў.

Кічкайла: "На сённяшні дзень мы яшчэ канкрэтнага вырашэння не прынялі, таму што ў нас у горадзе працуе 130 аўтобусаў! Каб усё гэта запісаць, трэба перарабіць усё запісы: усе прыпынкі, усе рэкламныя ролікі... То бок вельмі велізарны аб'ём працы, які, вядома, патрабуе часу. Больш за тое, у гэты час (пакуль будзе праводзіцца перазапіс абвяшчэння прыпынкаў — Еўрарадыё) у аўтобусах увогуле не будзе гучаць ніякай інфармацыі. Таму канчатковага рашэння па гэтым пытанні пакуль няма".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі