Суд над удзельнікамі акцыі ў "Брузгах" адкладзены да 1 жніўня

20 ліпеня суд Ленінскага раёна Гродна пачаў разглядаць позвы міліцыі і рэгіянальнай мытні да ўдзельнікаў пікету на памежным пераходзе “Брузгі”. Супольныя выдаткі двух службаў ацэненыя ў суму каля 10 мільёнаў рублёў. З іх амаль у 7 мільёнаў рублёў свае выдаткі пры падаўленні стыхійнага пратэсту "кантрабандыстаў", які прайшоў 12 чэрвеня ацаніла міліцыя. Нагадаем, тады на мяжу спецыяльна прыбыў АМАП.


За ўсё гэта прымушаюць заплаціць 36 удзельнікаў пікета. Раней іх ужо аштрафавалі за ўдзел у недазволенай акцыі і супраціў міліцыі.

Фота — forum.grodno.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі