Кастусёў: Скарачэнне апарату Cаўміна нагадвае палоханне варон у парку

120110 Kastuseu_Karotki.mp3

Як кажа намеснік старшыні Партыі БНФ, гэта хутчэй падобна да піяр-акцыі альбо жадання пазбавіцца ад нейкіх асобаў.

Кастусёў: "Я за сваё жыццё бачыў разнастайныя кампаніі скарачэння чыноўнікаў, апаратаў. І падобнае скарачэнне нагадвае мне палоханне варон у нейкім парку. Пасля таго, як іх папалохалі, яны ўзняліся, пашумелі, пакрычалі. А калі ўсе супакоіліся, селі на свае месцы, то аказалася, што гэтых варон у гэтым парку стала яшчэ больш..."

Паводле Кастусёва, сёння варта скараціць цэлыя аддзелы ў райвыканкамах — на яго думку, непатрэбныя. Напрыклад, ідэалагічны і камунальны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі