КДБ не каментуе заяву “ЕБ” аб “сапраўдных прычынах” затрымання Гайдукова

Паводле “Еўрапейскай Беларусі”, сапраўднай прычынай затрымання жыхара Наваполацка Андрэя Гайдукова стала тое, што ён перавозіў асобнікі газеты “Хартыя 97”.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, Гайдукоў падазраецца не ў распаўсюдзе нелегальнай друкаванай пардукцыі, а ў “здрадзе дзяржаве” і быў затрыманы “ў момант закладкі тайніка з цікавымі для замежных спецслужб звесткамі”.

Затрыманне адбылося 8 лістапада. Ад таго часу Андрэй Гайдукоў знаходзіцца ў “амерыканцы”. Па справе праходзіць яшчэ адзін жыхар Віцебскай вобласці — Ілля Багданаў. Яго адпусцілі пасля допыту пад падпіску аб неразгалошванні. Родныя Гайдукова сцвярджаюць, што прадстаўнікі спецслужбаў неаднаразова папярэджвалі хлопца аб небяспечнасці сувязяў з апазіцыйнымі структурамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі