“Крамбамбуля” сыграе канцэрт на Дзень Перамогі

Гурт “Крамбамбуля” дабраўся з прэзентацыяй новага альбома “DRABADZI-DRABADA”да Чэхіі. 9 траўня, акурат на Дзень Перамогі, музыкі прэзентуюць дыск у пражскім клубе “MATRIX”, а таксама сыграюць і старыя хіты.

“Так, на Дзень Перамогі, – кажа Лявон Вольскі.  - Не варта спрачацца, хто каго перамог: мы іх, яны нас, ніхто нікога ці мы самі сябе, – кажа Лявон Вольскі. – Не варта спрачацца. Не варта пырскаць слінай ды эксплуатаваць вобраз ворага. Не варта сварыць людзей. Ня варта рабіць піяр на складаных падзеях мінулай вайны. Бо калі пастаянна крычаць пра вайну, яна пастукаецца да цябе у шыбу. Хопіць войнаў. Хопіць варожасці! Мы сябруем з немцамі, палякамі, французамі і усімі астатнімі. І мы радуемся, смяемся і танчым. І будзем рабіць гэта ў Дзень Перамогі”.

Арганізатары канцэрту акрамя музыкі абяцаюць сюрпрызы і бясплатную чарку крамбамбулі кожнаму наведвальніку.

Квіткі купляць на: http://www.ticketstream.cz/czts/presentation.event.jsp?event=87812

Старонка клуба: http://www.matrixclub.cz/program.php?id=40

Старонка падзеі: http://www.facebook.com/events/220250251406663/

Нагадаем, прэзентаваць свой новы дыск у Мінску “забароненая” “Крамбамбуля” не змагла. У лютым канцэрт, запланаваны ў клубе “Рэпаблік”, быў адменены па невядомых прычынах. Затое ўсе жадаючыя змаглі паслухаць Вольскага і кампанію напрыканцы красавіка ў Вільні. Там “Крамбамбуля” прэзентавала свой дыск ажно тры вечары запар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі