Кыргызстан спрабуе дамагчыся выдачы Жаныбека Бакіева праз выканкам СНД
Малодшага брата экс-прэзідэнта хочуць судзіць за асабліва цяжкія злачынствы.
Нагадаем, што Генпракуратура Беларусі адмовілася выдаваць Жаныбека Бакіева. На думку беларускіх органаў, у Кыргызстане яго пераследуюць з палітычных прычынаў. У Кыргызстане ж яго вінавацяць у масавым забойстве дэманстрантаў 7 красавіка 2010 года, а таксама ў арганізацыі забойства экс-кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта.
Цяпер Кыргызстан спрабуе дамагчыся выдачы Бакіева-малодшага праз выканаўчы камітэт СНД і дыпламатычныя каналы. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" паведаміў прэс-сакратар МЗС Нурджыт Кадырбекаў.
Фота — forum.guns.ru