Літоўскія інтэлектуалы патрабуюць ад свайго прэзідэнта тлумачэнняў

Дзесяць вядомых літоўскіх дзеячаў культуры звярнуліся да прэзідэнта. Нагодай стала перадача беларускім уладам фінансавай інфармацыі пра Алеся Бяляцкага, якая паспрыяла затрыманню праваабаронцы.


Адзін з падпісантаў зварота Дарус Коліс у эфіры літоўскага радыё Žinių radijas патлумачыў змест ліста.


"Культурныя дзеячы звяртаюцца да прэзідэнта з просьбай патлумачыць, чаму так радыкальна змянілася літоўская дзяржаўная палітыка... Мы просім належным чынам расследаваць гэты інцыдэнт, ганебныя паводзіны, і прадставіць яго дэталі літоўскаму грамадству, а таксама ўзяць палітычную адказнасць за выпадак", — заявіў Коліс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі