Лябедзька: Сустрэчы даводзіцца праводзіць у атачэнні "сілавікоў"

Сочку за сабой заўважыў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Як распавёў палітык Еўрарадыё, яна праводзіцца непрафесійна і, магчыма, гэта зроблена адмыслова.

Анатоль Лябедзька: “Літаральна ўчора праз тэлефон мы дамовіліся сустрэцца з Віктарам Карніенкам. Натуральна, што яна адбылася ў атачэнні і з "антуражам" прадстаўнікоў сілавых структур. Вядзецца гэта ўсё дастаткова грубавата, непрафесійна, а можа і, наадварот, гэта такая "адкрытасць", каб паслаць яснае пасланне, што на мяне ёсць крымінальная справа, што я хаджу пад крымінальным пераследам”.

Лябедзька адзначыў, што разглядае такія дзеянні як палітычны і псіхалагічны ціск на яго асобу. Аднак палітык не мае намеру звяртацца ў праваахоўныя органы з запытам на прадмет законнасці правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у дачыненні да сябе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі