Лябедзька: Учынак Раманчука як прыклад для "некаторых іншых асобаў"

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька пракаментаваў рашэнне свайго намесніка Яраслава Раманчука сыйсці са сваёй пасады. Палітык паведаміў Еўрарадыё, што пакуль не гатовы адказаць, ці будзе падпісаная заява.

Лябедзька: “Палітрада АГП прыняла да ведама заяву Яраслава Раманчука аб тым, што ён складае паўнамоцтвы намесніка старшыні АГП. Гэта яго выбар, яго права. Тое, што Раманчук пасля ўсіх падзеяў, якія мелі месца быць, прыняў рашэнне сысці з палітыкі і працаваць у экспертнай супольнасці, я да гэтага адношуся з павагай і думаю, што гэта магло бы быць прыкладам для некаторых іншых асобаў, якія ўдзельнічалі ў прэзідэнцкай кампаніі ў той ці іншай якасці. Бо калі ёсць нейкія пытанні і яны неадназначныя, то тут трэба прымаць палітычныя рашэнні”.

Лябедзька адзначыў, што АГП будзе працягваць працаваць з Яраславам Раманчуком як з экспертам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі