Маўклівыя затрыманні: як міліцыя перашкаджае працы журналістаў (ФОТА)
Еўрарадыё сабрала ў адным рэпартажы кадры з "маўклівых" акцыяў, на якіх добра бачны гвалт над журналістамі і людзей, якія перашкаджаюць ім працаваць.
Падчас 6 з 8 акцыяў "маўклівага" пратэсту ў Беларусі былі затрыманыя журналісты.Прычым стаўленне міліцыянтаў да іх ад акцыі да акцыі рабілася ўсё больш жорсткім.
Напрыклад, 15 ліпеня журналістам давялося "праехаць" з безназоўнымі людзьмі ў цывільным у РАУС. Усяго-та! Але ўжо 3 ліпеня іх кідалі ў аўтазакі і везлі ў "Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў" на вуліцы Акрэсціна ў Мінску. На Прывакзальнай плошчы супраць журналістаў быў ужыты слезацечны газ. У цывілізаваных краінах так абыходзяцца з небяспечнымі злачынцамі — але не з прадстаўнікамі прэсы, якія заўжды стаяць на ахове грамадскага парадку.
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" прыводзіць наступную статыстыку. За 8 "маўклівых" акцыяў у Беларусі было затрымана 77 журналістаў беларускіх і замежных медыяў, акрэдытаваных у краіне. Прычым затрыманні ідуць па нарастаючай: 15 і 22 чэрвеня было затрымана, адпаведна, 9 і 8 журналістаў. 29 чэрвеня — 12, 3 ліпеня — 20, а 6 ліпеня — 28 журналістаў.
Па серадах мінакі называюць журналістаў "абаронцамі" і "анёламі-ахоўнікамі": часцяком аб'ектывы фотаапаратаў і тэлекамераў спыняюць гвалтоўныя затрыманні. Аднак у выніку пабітымі і пакрыўджанымі часта апынаюцца самі журналісты.
Першыя затрыманні — 15 і 22 чэрвеня.
Сяргей Балай, "Салідарнасць". Фота Reuters
Уладзь Грыдзін. Фота Вольгі Кляшчук
Сяргей Грыц, АР. Фота Reuters
29 чэрвеня.
Угіс Лібіетыс, Латвійскае радыё. Фота Reuters
Аліна Радачынская. Фота Reuters
3 ліпеня. Найбольш жорсткія і бесцырымонныя затрыманні журналістаў.
Юля Дарашкевіч. Фота Васіля Фядосенкі
Здымачная група ОРТ. Фота з фэйсбуку Аляксандра Васюковіча
Здымачная група РТР. Фота Reuters
13 ліпеня, апошняя на гэты час акцыя "маўклівага" пратэсту.
Уладзь Грыдзін. Фота Anzenberger © Andrei Liankevich
Уладзь Грыдзін. Фота Антона Матолькі
Антон Матолька. Фота АР
Аляксей Букчын, "РИА "Новости". Фота Антона Матолькі
Уладзімір Косцін, Reuters. Фота агенцтва "БелаПАН".
Калі вы маеце фотаздымкі, на якіх бачны гвалт у дачыненні да журналістаў — далучайце іх у каментары да гэтага матэрыялу ці дасылайце на нашую скрыню [email protected]. Калі ласка, не забывайцеся пра аўтарскія правы і пазначайце аўтараў фота!