Міхалок стане рабочым карэспандэнтам і напіша песні пра гарачыя падзеі
Новы альбом гурта "Ляпис Трубецкой" атрымаў назву "Рабкор".
Песні з яго музыканты ўжо прэзентавалі падчас новага тура з праграмай “Не быць скотам”.
"Рабкор" – гэта вельмі ёмістае і вельмі шматзначнае паняцце, – тлумачыць лідар калектыву Сяргей Міхалок. – З аднаго боку, гэта гучыць як назва музычнага стылю, па аналогіі з хардкорам, ска-корам, гэта такая музыка рабоў, якія паўсталі. І я магу сказаць, што новы альбом будзе самым лютым і жорсткім з усіх запісаў, калі-небудзь зробленых гуртом "Ляпис Трубецкой". З іншага боку, "рабкор" – гэта скарачэнне ад старога паняцця "рабочы карэспандэнт". А мы цяпер будзем займацца менавіта музычнай журналістыкай. Не ў сэнсе напісання артыкулаў пра музыку, а ў сэнсе напісання песень-перадавіц па гарачых слядах падзей. Гэта не кан'юнктура, гэта сучаснае і актуальнае мастацтва, як я яго разумею. Мастацтва, якое адбываецца тут і цяпер. Музычная гонза-журналістыка. А тое, што песні, напісаныя па такім прынцыпе, могуць хутка састарэць – гэта мяне не хвалюе. Больш за тое, я да гэтага імкнуся! Я мару пра тое, каб праз 5 ці 10 гадоў людзі наогул не разумелі, пра што мы спявалі ў 2012 годзе. Каб усе гэтыя праблемы зніклі з жыцця людзей. І тады мы зноў вернемся да песень пра каханне, кветачкі і Млечны шлях".
Калі выйдзе альбом – пакуль невядома. Гурт цяпер заняты маштабным турам. “Ляпис Трубецкой” дасць больш за 30 канцэртаў у Расіі і ва Украіне. У Беларусі ж пабачыць музыкаў не атрымаецца. Нягледзячы на тое, што пракуратура не стала заводзіць справу на Сяргея Міхалка, ён пакуль не імкнецца на Радзіму. Да таго ж, “ляпісы” год таму трапілі ў “чорныя спісы”, пасля чаго не здолелі арганізаваць ніводнага канцэрта на Радзіме.А мы цяпер будзем займацца менавіта музычнай журналістыкай. Не ў сэнсе напісання артыкулаў пра музыку, а ў сэнсе напісання песень-перадавіц па гарачых слядах падзей