Міліцыя сарвала пікет незалежных прафсаюзаў на Бангалоры

Каля 12.00 прыкладна 30 чалавек з плакатамі і сцягам сталі на пешаходнай дарожцы каля сталічнага парку Дружбы народаў. Неўзабаве да арганізатараў падышлі супрацоўнікі міліцыі і запатрабавалі, каб пікет перамясціўся на эстрадную пляцоўку.

Старшыня прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч паказаў дазвол на пікет менавіта ў гэтым месцы. Міліцыянты прыгразілі, што выклічуць АМАП.

Удзельнікі перайшлі ў глыбіню парка, але праз некалькі хвілінаў самі згарнулі транспаранты. Яны вырашылі, што няма ніякага сэнсу стаяць у месцы, дзе акцыю ніхто не бачыць і не чуе патрабаванняў, перадае Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі