МЗС Чэхіі: Ніводнага банкаўскага рахунка апазіцыянера не перадавалі
Міністэрства замежных спраў Чэхіі абвяргае чуткі аб перадачы банкаўскай інфармацыі пра беларускіх апазіцыйных палітыкаў і грамадскіх актывістаў Беларусі.
Вось што паведаміў старшыня еўрапейскага дэпартамента МЗС Чэхіі Яраслаў Курфюрст ў эфіры чэшскага радыё:
“Вядома, мы чулі гэтую інфармацыю і неадкладна пачалі праверку яе праўдзівасці. Скантактаваўшыся з усімі магчымымі чэшскімі дзяржаўнымі органамі (Міністэрствам юстыцыі і іншымі), мы не выявілі ніводнага выпадку, калі Чэхія перадалі нейкую інфармацыю пра беларускую апазіцыю ды іх банкаўскія рахункі беларускаму рэжыму”.
Яраслаў Курфюрст дадаў, што лічыць падобныя запыты беларускага боку парушэннем міжнародных дамоўленасцяў, якія “створаныя для іншых мэтаў” і “яшчэ больш аддаляе рэжым Лукашэнкі ад цывілізаванага свету”.
Раней кіраўніца Міжнароднага Цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў “Наш Дом” Вольга Карач паведамляла Еўрарадыё, што беларускі бок запытваў чэшскіх калег пра рахункі арганізацыі. Крыніца ў Празе заверыла, што на “Наш Дом” ніякай сур’ёзнай інфармацыі Беларусі не перадавалі.