Някляеў не чакае выніку ад абскарджвання прысуду

Экс-кандыдат у прэзідэнты Ўладзімір Някляеў лічыць, што абскарджванне яго прысуду не прынясе ніякіх вынікаў.

Нагадаем, у пятніцу ён быў асуджаны судом Фрунзенскага раёна сталіцы на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады "за арганізацыю групавых дзеянняў, парушаючых грамадскі парадак". Як паведамляе ў сённяшнім нумары "Российская газета", Някляеў нагадаў, што за апошнія месяцы ніводная яго скарга не была прынятая да ўвагі ні пракуратурай, ні следствам.

"Я выдатна разумею, што нічога не дамагуся. Але ў нашым грамадстве трэба паказваць, што хтосьці змагаецца за свае правы", — цытуе словы Някляева РІА "Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі