Падазраваны па справе “шпіёна” Гайдукова стаў сведкам
Цяпер у “здрадзе дзяржаве” абвінавачваецца толькі Андрэй Гайдукоў.
130403_bahdanauspravagajdukova.mp3
“Прыкладна два тыдні таму мяне выклікалі ў Віцебск. Мой адвакат напісаў хадайніцтва і мяне перавялі ў статус сведкі”, — расказвае Еўрарадыё Ілля Багданаў.
Нагадаем, Ілля Багданаў — актывіст аргкамітэта БХД з Полацка. 9 лістапада 2012-га быў затрыманы ва ўласнай кватэры супрацоўнікамі КДБ, адначасова з Гайдуковым. Пасля допыту ў Мінску адпушчаны пад падпіску аб неразгалошванні. Падазраваўся ў здзяйсненні злачынства па артыкуле "здрада дзяржаве".
Ілля Багданаў: Мяне забралі з дома і павезлі ў кайданках у Мінск
Фота — bymedia.net