Павел Усаў: Гэта можа быць ініцыятыва людзей, звязаных з уладай

Павел Усаў лічыць, што офіс "За дэмакратычную Беларусь" "нікім не ўпаўнаважаны займацца гэтымі справамі", бо гэта "справа ўсёй дэмакратычнай супольнасці". На яго погляд, "чорны спіс" — гэта "элемент грамадскай люстрацыі". І зусім не важна, што некаторыя людзі ўжо не працуюць у дзяржаўных медыях (як Зімоўскі ці Шадрына), альбо нават сядзяць у турме (Палудзень). "Гэта не здымае з іх маральнай адказнасці за тое, што яны рабілі перад гэтым", — кажа палітолаг.
120202 UsauS.mp3
Усаў падкрэслівае, што гэтыя людзі не прасілі прабачэння ў тых, "каго яны раней палівалі брудам". І іх сыход не быў "грамадскім супрацівам", проста яны знайшлі для сябе іншую працу. Таму ніякіх падставаў для выключэння  гэтых асобаў з "чорнага спісу" няма.

Павел Усаў выказаў здагадку, што ініцыятыва перагляду "чорнага спісу" можа быць "лабіраваннем сваіх інтарэсаў з боку некаторых асобаў з Беларусі, якія звязаныя з уладай".

Нават калі ўзнікне пытанне пра змяншэнне спісу неўяных, альбо пра адмену санкцый, то гэта мусіць рабіцца з удзелам шырокай грамадскасці, кажа Усаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі