Porcupine Tree бяруць тайм-аўт на нявызначаны тэрмін

Англійская progressive rock-каманда Porcupine Tree ставіць свой лёс на паўзу. Па словах лідара гурта Стывена Ўілсана, яна абяцае быць настолькі доўгай, што можа прайсці не менш за 10 гадоў, перш чым яны запішуць што-небудзь новае разам.

“Гэта зусім не азначае, што гурт распаўся або збіраецца распасціся. Заўсёды ёсць надзея, што мы зноў збяромся разам праз год, або 5 гадоў, або 10. Пакуль складана сказаць — на бліжэйшую будучыню пакуль нічога не плануем”, — абнадзейвае прыхільнікаў Уілсан у інтэрв'ю выданню Something Else reviews.

Уілсан выказаў жаданне засяродзіцца на сольным праекце і нядаўна выпушчаным альбоме “The Raven That Refused to Sing (and Other Stories)”, што паслужыла прычынай такога рашэння. Таксама фронтмэн Porcupine Tree марыць напісаць музыку да кіно і цяпер актыўна спрабуе рэалізаваць гэтую ідэю.

Фота: wikimedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі