Журналіста Ігара Банцара асудзілі на пяць сутак арышту
Яго прызналі вінаватым у дробным хуліганстве.
Разгляд справы адбываўся сёння ў аддзяленні міліцыі "Цэнтр" Ленінскага раёна Гродна. Cваякі і журналісты на суд не былі дапушчаныя, бо "аддзяленне міліцыі — рэжымны аб'ект". У памяшканне зайшоў толькі адвакат, паведаміла Еўрарадыё жонка Ігара Анжаліка Арэхва.
Арэхва: “Яму далі 5 сутак, за тое, што ён выражаўся нецэнзурна... Адвакат і Ігар заяўлялі, што гэта рашэнне палітычнае і звязанае з тым, каб ён (Ігар) не трапіў на суд Андрэя Пачобута ў пятніцу”.
Нагадаем, Ігара Банцара затрымалі раніцай 14 чэрвеня перад судом над журналістам Андрэем Пачобутам. Аб прычынах яго затрымання доўгі час нічога не паведамлялася.
Фота — svaboda.org