Рыбак: Ёсць у вас, у беларусаў такая традыцыя — спяваць дрэнна па-англійску

Зорка “Еўрабачання” Аляксандр Рыбак прыляцеў у Мінск, каб выступіць на “Еўрафэсце” і пабачыцца з бабуляй. Тым не менш, гэтым разам завітаць да бабулі ў госці спявак не здолеў. Зінаіда Ягораўна сустрэлася з унукам у грымёрцы.

Аляксандр Рыбак: “Ну, з бабуляй сустрэцца — як заўсёды! (смяецца) У мяне ж цяпер новая песня на беларускай мове... І я вельмі-вельмі рады, што публіка так добра прыняла. Бо рускую мову, шчыра кажучы — не адчуваю, ці добра спяваю. Гэта добра для маёй кар’еры тут — менавіта на беларускай мове спяваць! Вельмі падабаецца песня, вельмі лірычны тэкст.У мяне ж цяпер новая песня на беларускай мове... І я вельмі-вельмі рады, што публіка так добра прыняла. Бо рускую мову, шчыра кажучы — не адчуваю, ці добра спяваю".

Гаворка пра песню “Небасхіл Еўропы”, якую пераклаў на беларускую мову паэт Глеб Лабадзенка. Адбылося гэта ў межах праекта “Тузін. Перазагрузка-2”, які ладзіў партал “Тузін гітоў” сумесна з культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”.

З бабуляй Зінаідай Ягораўнай

Ці прыслухоўвалася журы да думкі пераможцы “Еўрабачання” падчас прыняцца рашэння на “Еўрафэсце”?

Аляксандр Рыбак: “Я спадзяюся, ніхто не прыслухоўваўся да маёй думкі. Бо я ж да артыстаў не прыслухоўваўся — і нагаварыў, як кажуць, тры мяхі”.

 

На пытанне, хто з канкурсантаў спадабаўся Аляксандру, найперш згадвае гурт Litesound.

Аляксандр Рыбак: “Троху паслухаў… Напрыклад, мне Litesound вельмі спадабаўся. Я толькі 10 секунд паслухаў — і адразу адчуў, што гэта цудоўная песня!”

Аднак Рыбак прызнаецца, што і Алёна Ланская яму спадабалася, асабліва… ззаду!

Аляксандр Рыбак: “Так, Алёна мне вельмі падабаецца. Я на YouTube бачыў яе выступ. І цяпер ззаду сцэны яе бачыў. Ззаду яна таксама вельмі прыгожая! (смяецца)”

Аднак, адказваючы сур’ёзна, артыст кажа, што Ланская сапраўды была мацнейшая за астатніх.

Аляксандр Рыбак: “Мацнейшая — так. Але не абавязкова, што гэта самая лепшая мелодыя. Гэта ніхто не ведае. Я лічу, што і мелодыя добрая, і яна была самая моцная спявачка”.

Пры гэтым Рыбак заўважае, што ў Ланской вымаўленне пакідае жадаць лепшага: “Ёсць у вас, у беларусаў такая традыцыя…”

Калі Еўрарадыё згадвае пра лісты віцебскіх чыноўнікаў з заклікамі галасаваць за Ланскую, Аляксандра гэта не здзіўляе.

Аляксандр Рыбак: “У Нарвегіі — можа быць, і паўсюль можа быць. Такі свет — у каго ёсць грошы, той раскручвае сваіх артыстаў. Але калі б была песня, якая ў 10 мільёнаў разоў была лепшая за Алёніну — тая песня дакладна выйграла б. А тут атрымалася, што апроч добрай песні ў яе была добрая каманда”.

Як даведалася Еўрарадыё, хутка адбудзецца прэзентацыя кліпа на беларускамоўную версію “Небасхілу Еўропы” — у Мінску ён падпісаў адпаведную дамову на выкарыстанне песні з паэтам Глебам Лабадзенкам. А кліп спявак зняў ва Украіне за свае ўласныя грошы.

Аляксандр Рыбак: “У мяне ёсць план, зрабіць дыск у Беларусі. І вельмі добра, каб туды апроч гэтай, трапілі і іншыя песні на беларускай мове. І я кліп зрабіў менавіта на беларускай мове — “Небасхіл Еўропы”. Бо я вельмі люблю вашу краіну… То бок, яна наша, але паколькі я жыву ў Нарвегіі — то яна ваша”.У мяне ёсць план, зрабіць дыск у Беларусі. І вельмі добра, каб туды апроч гэтай, трапілі і іншыя песні на беларускай мове

Глеб Лабадзенка пераклаў для Рыбака песню

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі