Сёння Мінскі гарадскі суд разгледзіць касацыйныя скаргі шасці палітвязняў

Будуць разгледжаныя скаргі Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Уса, Ірыны Халіп, Сяргея Марцалева, Паўла Севярынца і Аляксандра Класкоўскага. Таксама стала вядомая дата разгляду скаргі Уладзіміра Някляева -- 22 ліпеня.

Нагадаем, што на дадзены момант са згаданых вышэй асобаў Статкевіч, Ус і Класкоўскі знаходзяцца за кратамі, Халіп і Марцалеў маюць умоўны ятэрміны, а Севярынец павінен адбыць “хімію”. Касацыйная скарга экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, якая разглядалася ў тым жа судзе некалькі дзён таму, не была задаволеная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі