Севярынцу падаравалі ровар і дазволілі наведваць царкву

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё пра свой працоўны дзень на "хіміі":
110822 SevyarynecS.mp3
“Працоўны дзень з 8-й да 17-й гадзіны. Афіцыйна аформлены падсобным рабочым на складзе. Абавязкі — дапамагчы пагрузіць, разгрузіць, аформіць дакументы, накладныя на запчасткі. Тут вялікі склад запчастак, які абслугоўвае дзесяткі гаспадарак, якія вакол. І даволі шмат наведвальнікаў...”.

Севярынец адзначыў, што ўчора атрымаў падарунак ад БХД — ровар. Цяпер час, затрачаны на яго паездку да Пружанаў з вёскі Куплін, дзе палітык адбывае пакаранне, скароціцца на 15 хвілін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі