Трусаў заклікае заваліць "Мінсктранс" зваротамі

Пра тое, што праязныя ў Мінску аформленыя па-руску, старшыня ТБМ Алег Трусаў даведаўся ад Еўрарадыё. Ён згадаў, што акурат з ініцыятывы ТБМ гэтыя дакументы рабіліся па-беларуску апошнія 22 гады:

Трусаў: "У свой час мы дабіліся, каб было ўсё па-беларуску. І па-беларуску было з 1990 года!.. Дарэчы, ужо адна такая спроба была ўжо гады два таму. Яны пачалі штампы ставіць на некаторыя праязныя па-руску. Была такая кампанія, але мы гэта вярнулі назад".

Трусаў згадвае, што следам за Мінскам беларускамоўныя праязныя ўвялі ў астатніх гарадах краіны. І цяперашні крок мінскіх транпсартнікаў можа пачаць кампанію русіфікацыі.

Старшыня ТБМ заклікае грамадзян пісаць лісты і электронныя звароты ў "Мінсктранс" з заклікам вярнуць беларускую мову на праязныя.

Звярнуцца ў "Мінсктранс" можна па гэтай спасылцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі