Ці адзначаюць беларусы Дзень святога Мікалая?

Ён быў шырока прадстаўлены ў песнях, легендах, народных паданнях, казках. Ён дапамагаў маладым адпраўляцца пад вянец, выступаў заступнікам гаспадаркі. Святы Мікола ўшаноўваўся двойчы — вясной і зімой. Зімой звычайна, адзначаўся 19 снежня (6 снежня па старым календары). У большай ступені свята звязана з праваслаўнай традыцыяй.

Супрацоўніца музея прыроды Белавежскай Пушчы: “Святы Мікола ў католікаў лічыцца Санта-Клаўсам, які прыносіць падарункі дзецям. Палякі кажуць, што “Сьвенты Міколай” прыносіць прыносіць падарункі на Новы год. У нас Святы Мікола падарункаў не прыносіць, таму мы гэтага свята не святкуем. Праваслаўная царква святкуе свята св. Мікалая, правячы літургію”.

Паводле словаў этнографа і фалькларыста Івана Крука, традыцыя адзначэння Дня святога Мікалая захавалася на Магілёўшчыне. Яна бярэ свае пачаткі яшчэ ў сярэднявеччы альбо нават і ў ранейшы час, з часоў пашырэння хрысціянства ў Беларусі. На Магілёўшчыне існуе цікавы абрад "Свяча". Іван Крук два гады таму стаў сведкам святкавання гэтага абраду ў вёсцы Чарапы Шклоўскага раёну.

Іван Крук: “Абрад доўжыўся ажно тры дні. У кожнай вёсцы была традыцыя – кожны год 19 снежня пераносілі з адной хаты ў другую свячу, якая захоўвалася там на працягу каляндарнага года. Збіраліся ўсе прадстаўнікі саюзу, кожны прыносіў воск і яны далеплівалі да гэтай свячы, хто колькі мог. І праз некалькі гадоў свяча станавілася да пуда вагою. Мы бачылі свечку якая важыла 24 кг.  Гэтыя свечкі з’яўляюцца абярэгам хат, дзе знаходзяцца. Звычайна яны знаходзяцца ў той сям’і, дзе бяда”.

 

Між тым, не варта забывацца на іншых фальклорных персанажаў Зюзю і Дзеда Мароза. Можна сказаць, што гэта розныя постаці таго ж смага персанажу. Імя Зюзя паходзіць ад дзеяслова зюзець і ў дзіцячай мове “зюзя” абазначала якраз “мароз”. Персанаж гэты першапачаткова ўяўляўся людзьмі ліхім дзедам, які робіць шкоды. Каб задобрыць гэтага ліхога дзеда-волата, які хадзіў па лясах і вёсках з булавою і ў весь у саплюках ад холаду, нашыя продкі запрашалі яго за калядны стол. Калі ў вялікі мароз трашчала страха, людзі кажуць, што гэта Мароз сядае на яе. Таму і стараліся яго залагодзіць.

Супрацоўніца музея прыроды Белавежскай Пушчы: “Зюзя жыве недзе ў Пастаўскім раёне. Там ён сабе зрабіў сялібу, дзе прымае гасцей. Гэта, збольшага, паганскі персанаж. Ён ходзіць па лесе, а прымае гасцей толькі ўзімку. Дзед Мароз жыве на сядзібе ўвесь год. Ён адзначае такія святы, як сустрэча снягуркі і Матухны Зімы і праводзіны Снягуркі і Матухны Зімы.

Ёсць у беларускага Зюзі і спадарожніца, як у Дзеда Мароза – Снягурка. Расказвае Ягор Шушкевіч, кіраўнік Пастаўскага цэнтра турысцкіх паслугаў ды стваральнік рэзідэнцыі дзеда Зюзі.

Ягор Шушкевіч: “У яго ёсць суседка. Гэта Цётка Завея. Спадарыня Завея жыве побач з ім і разам з ім прыходзіць да нашых гасцей. Разам яны пачынаюць вялікае дзейства. Ёсць і іншыя персанажы ў нашай міфалогіі, якія прыходзяць пагасцяваць да Зюзі.

Перш, чым надзець кажух Зюзі Паазерскага, кандыдат на ролю гэтага песанажа праходзіць папярэднюю падрыхтоўку. І толькі пасля яго адпаведна апранаюць і даюць белую бараду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі