У аўторак у Мінску пройдзе калядны маркет дызайнерскіх падарункаў
Яго ладзяць галерэя сучаснага мастацтва "Ў" і мультымідыйны часопіс 34mag.net.
Калядны “Santa factory” — маркет дызайнерскіх падарункаў — пройдзе 27 снежня ў сталічнай галерэі "Ў”. Вось што распавяла Еўрарадыё пра яго мэту адна з арганізатарак гэтага мерапрыемства Інга:
111226 IngaS.mp3
"Асноўная ідэя маркету — шопіць культурна. Будзе не толькі маркет, але таксама прагляды беларускамоўных калядных фільмаў".
Паводле яе словаў, акрамя беларускамоўных паштовак, будуць вінілавыя цацкі ад 28 дызайнераў. А найбольш папулярным падарункам ужо цяпер называюць "добра зробленых матылькоў у зграбных пакунках".