У Беларусі прайшоў БелАстраФест-2011
У гэтым годзе фестываль сабраў каля 50 аматараў астраноміі.
Фэст праходзіў з 26 да 28 жніўня ў аграгарадку Калодзішчы пад Мінскам. Як распавёў Еўрарадыё адзін з арганізатараў фестывалю Аляксей Ткачэнка, на аматары астраноміі абменьваліся досведам, праводзілі сумесныя назіранні ды семінары.
Ткачэнка: “У гэтым годзе сабралася каля 50 чалавек. Мэтай фестывалю было пагутарыць, падзяліцца думкамі, досведам. Паказаць сваю фотаоптыку, астранамічную оптыку. Паспрабаваць нешта паздымаць ”.
Ткачэнка адзначыў, што астраномаў-аматараў у Беларусі каля 100-150 чалавек.
Аматары астраноміі таксама праводзяць мерапрыемствы для грамадскасці, але рэдка. Ткачэнка адзначыў, што прычына ў тэхнічных цяжкасцях. Каб арганізаваць буйное мерапрыемства, трэба ўзгадненне з выканкамам, а добрае надвор’е складана прадказаць, кажа Ткачэнка.