У Беларусі з’явяцца тупікі Лукашэнкі? (фота)
Моладзевыя актывісты кампаніі распачалі акцыю "Тупік Лукашэнкі". Пра сутнасці і мэту акцыі Еўрарадыё распавёў актывіст гэтай акцыі Юрый Ганчар.
Ганчар: “На сённяшні момант мы распачалі гэту акцыю, як адну з форм прыцягнення ўвагі нашых грамадзян па рэспубліцы да тых сацыяльна-эканамічных праблем, якія стаяць перад нашай краінай. Мы прапануем нашым грамадзянам звяртацца ў органы дзяржаўнай улады адпаведнага ўзроўню — гэта саветы раённых, абласных дэпутатаў з прапановай аб перайменаванні тупікоў, бо наша краіна, хутчэй за ўсё, знаходзіцца менавіта ў гэым месцы, у тупіку імя Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі”.
110816 Ganchar site.mp3
У Мінску накіраваны ліст-зварот у гарадскі Савет дэпутатаў з прапановай перайменаваць Брылеўскай тупік (Акцябрскі раён) у тупік А.Р. Лукашэнкі. Таксама вядома, як адзначыў Ганчар, што актывісты кампаніі ў Слуцку ўжо перайменавалі Тупіковы завулак у тупіковы завулак імя Лукашэнкі.
Фота: "Гавары праўду"