У Беларусі зарабляюць менш чым у Грузіі, Узбекістане і Украіне (табліца)

Летась Беларусь займала трэцяе месца ў СНД па ўзроўні заробкаў пасля Расіі і Казахстана. У снежні 2010 года сярэдні заробак па афіцыйных звестках складаў 530 долараў, але за апошні месяц сітуацыя змянілася. Калі пералічыць нашы красавіцкія заробкі па сённяшнім курсе Нацбанка, то цяпер мы ў сярэднім атрымліваем па 317 долараў. У рэйтынгу сярод краін СНД Беларусь апусцілася на 7 месца. Больш за беларусаў ужо зарабляюць жыхары Расіі, Казахстана, Азербайджана, Узбекістана, Грузіі (былой краіны СНД) і Украіны.

Сярэднемесячны заробак на 1 траўня 2011 года ў краінах СНД і Грузіі (у выпадку адсутнасці паказчыка за гэты перыяд, па некаторых краінах падаецца найбольш позні з даступных), па курсе на 30.05.2011

 

Краіна

Сярэдні заробак у мясцовай валюце

Заробак у доларах

Расія

20 383 рублёў

726

Казахстан

87470 тэнге

602

Азербайджан

349 манатаў

441

Грузія

572 лары

343

Узбекістан

553800 сумаў

323

Украіна

2533 грыўны

318

Беларусь

1 563 393 рублёў

317

Арменія

110593 драмы

293

Малдова

2970 лееў

255

Туркменістан

708 манат

248

Кыргызстан

7360 сомаў

160

Таджыкістан

284,35 самоні

62

Ці падымецца месца Беларусі бліжэйшым часам – адназначнага адказу няма, лічыць эканаміст Леанід Злотнікаў. Па яго словах, калі ўлады возьмуцца будаваць рыначную эфектыўную эканоміку, то прыйдуць замежныя інвестыцыі і крэдыты.

Леанід Злотнікаў: "Шмат што будзе залежыць ад далейшага эканамічнага курса. Калі будзе працягвацца сённяшняя палітыка, то нічога не палепшае"

Леанід Злотнікаў лічыць, што вернуцца беларусы да той пакупніцкай здольнасці, якая была 3-4 месяца таму, не хутка.

Леанід Злотнікаў: "Ды не хутка! Па грубай ацэнцы, у бліжэйшы год-тры ўзровень жыцця можа апусціцца на 25-30% ад таго, што мы мелі год таму".

А пры найгоршых абставінах – яшчэ болей, лічыць эканаміст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі