У Бруселі пройдзе акцыя ў падтрымку "санкцый супраць Лукашэнкі"
Яе ініцыявала сястра Андрэя Саннікава Ірына Багданава.
Вулічная акцыя беларускіх эмігрантаў пройдзе сёння ў Бруселі. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў прадстаўнік беларускай дыяспары ў Бельгіі Ігар Лазарчук.
Нагадаем, сёння Савет міністраў замежных спраў краін ЕС у Бруселі разгледзіць пытанне дадатковых санкцыяў у дачыненні да Беларусі. Чакаецца, што вынікі пасяджэння стануць вядомыя на прэс-канферэнцыі, якая пройдзе ў другой палове дня.
Менавіта тады і будуць мітынгаваць беларусы, выступаючы ў падтрымку "санкцый супраць Лукашэнкі". Паводле слоў Лазарчука, з Лондана для ўдзелу у акцыі прыедзе сястра Андрэя Саннікава Ірына Багданава, якая і ініцыявала яе.