У Мінску паказалі “Маналогі вагіны” (ФОТА)
Нават на заключным паказе 19 лютага вольных месцаў не засталося. Сярод гледачоў былі і жанчыны сталага ўзросту.
Спектакль прайшоў з аншлагам у Гродне. 14, 17, 19 лютага яго паказалі ў Мінску.
Нагадаю, п’еса “Маналогі вагіны” з’яўляецца часткай сусветнага руху V-Day, паслядоўніцы якога змагаюцца супраць гвалту над жанчынамі. Аўтар п’есы — амерыканская феміністка Іў Энцлер. Спектакль, вядомы ў 53 краінах свету, у Беларусі прайшоў упершыню. Для рэжысёркі Крысціны Вязоўскай “Маналогі вагіны” — тэатральны дэбют. Трупа акцёраў таксама цалкам аматарская. У спектаклі задзейнічаныя сем дзяўчат, якія расказваюць гісторыі гераінь пра жаночы полавы орган.