У Мінску збіраюць подпісы супраць зносу аўтавакзала "Маскоўскі"
Акцыю пачалі жыхары мікрараёна "Усход".
Нагадаем, расійская кампанія "Газпрам" плануе збудаваць сабе офіс-хмарачос побач з Нацыянальнай бібліятэкай. Ён прэтэндуе на тэрыторыю аўтавакзала "Маскоўскі". Старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька заявіў, што ніякай асаблівасці каштоўнасці вакзал не мае. Між тым у 2002 годзе яго прызналі "найлепшым архітэктурным здабыткам года".
Як паведамляе "Наша ніва", некаторыя жыхары мікрараёна хочуць захаваць зручны аўтавакзал. Збор подпісаў ініцыяваў Віктар Талмачоў.
Таксама жыхары "Усходу" баяцца, што "Газпрам" пабудуе на месцы аўтавакзала казіно, што пагоршыць крымінагенную сітуацыю ў гэтай частцы горада.