У ноч на 7 чэрвеня кошт АІ-92 пераваліць за 5 тысяч рублёў
Урад другі раз за два тыдні падвышае кошты на паліва. 7 чэрвеня бензін падаражэе на 30,4%.
Па інфармацыі, якую Еўрарадыё пацвердзілі на некалькіх АЗС у Мінску і за межамі сталіцы, апоўначы 7 чэрвеня кошты на беларускіх запраўках ізноў падскочаць.
7 чэрвеня:
АІ-95 падаражэе да 5800 рублёў за літр (было 4350, падаражэнне - 33,33%);
АІ-92 будзе каштаваць 5100 рублёў (было 3950, падаражэнне - 29,11%);
А-80 узнімецца ў кошце да 4950 (6 чэрвеня гэты бензін каштуе 3850 рублёў, падаражэнне - 28,57%);
дызельнае паліва "падрасце" да 5100 рублёў (было 3900, падаражэнне - 30,77%).
У сярэднім 7 чэрвеня аўтамабільнае паліва падаражэе на 30,4%.
Апошні раз кошты на паліва ў Беларусі падвышаліся 24 траўня, роўна 2 тыдні таму.
З пачатку 2011 года:
АІ-95 падаражэў на 79% (у студзені каштаваў 3240 рублёў);
АІ-92 – на 77,7% (каштаваў 2870 рублёў);
А-80 – на 120% (каштаваў 2250 рублёў);
дызельнае паліва – на 97,67% (каштавала 2580 рублёў).
У сярэднім з пачатку 2011 года бензін падаражэў на 93,59%.