У падтрымку Змітра Бандарэнкі ладзіцца флэш-моб
Інфармацыя пра яго з'явілася ў сацыяльных сетках.
Арганізатары назвалі акцыю “Выратуем Бандарэнку!” і прапанавалі правесці яе каля будынку Адміністрацыі прэзідэнта. Ахвочым прапануецца прыйсці і запісацца на прыём да кіраўніка краіны або да яго кіраўніка справамі.
Удзельнікі мусяць запісвацца на прыём па адзіным пытанні – каб перадаць прашэнне аб памілаванні палітвязня Змітра Бандарэнкі па стане здароўя. Нагадаем, за кратамі ў яго моцна пагоршала здароўе. 26 ліпеня Бандарэнку зрабілі аперацыю на пазваночніку.