У шорт-ліст літаратурнай прэміі “Angelus” трапілі дзве беларускі

Яны ўвайшлі ў шорт-ліст разам з 12 іншымі пісьменнікамі:

1.Святлана Алексіевіч, “У вайны не жаночае аблічча”, Беларусь

2. Наталка Бабіна, "Рыбін горад", Беларусь

3. Джэні Эрпенбек, „Ключ ад саду”, Нямеччына

4. Драга Янчар, „Катарына, пава і езуіт”, Славенія

5. Ісмаіл Кадарэ, "Сляпы  ферман”, Албанія

6. Радаслаў Каберскі, "Зямля Нод”, Польшча

7. Эдуард Качаргін “Лялька Анёла. З папкі мастака”, Расія

8. Казімеж Кутц, "Пяты бок свету”, Польшча

9. Марыя Матыяс “Салодкая Даруся”, Украіна

10. Эўстахій Рыльскі “На грэблі”, Польшча

11. Анджэй Стасюк, “Дзённік, пісаны пазней”, Польшча

12. Вітальд Шаблоўскі, "Забойца з гораду абрыкосаў”, Польшча

13. Марыюш Шчыгел, "Зрабі сабе рай”, Польшча

14. Войцех Тохман, “Сёння намалюем смерць”, Польшча

Гэта другі раз, калі беларуская кніга трапляе ў паўфінал “Angelus”. У 2009 годзе раман беларускага пісьменніка Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” ў перакладзе на польскую мову трапіў у фінал літаратурнай прэміі Сярэдняй Еўропы.

Найвялікшая польская літаратурная прэмія “Ангелус” заснаваная горадам Вроцлавам і выданнем "Dziennik Gazeta Prawna". Яе ўручаюць штогод за польскую або перакладную прозу з 21 краіны Сярэдняй Еўропы. Пераможца атрымлівае 150 тысяч злотых.

Сёлета журы кіруе паэтка і вядомая грамадская дзяячка Наталля Гарбанеўская.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі