У Вільні памерла Арына Вячорка

5 красавіка У аэрапорце ў Вільні з Арынай здарыўся інсульт. Ад таго часу яна заставалася ў коме, адзначае Радыё "Свабода". 14 красавіка ёй споўніўся б 51 год.

Арына Вячорка — адна з пачынальніцаў беларускага адраджэнскага руху. Яна — сузаснавальніца першага беларускага нефармальнага згуртавання новага часу "Беларуская спеўна-драматычная майстроўня", што дзейнічала ў 1980–1985 гадах, а таксама моладзевага згуртавання "Талака".

З 1993 года Вячорка адраджала рыцарскі рух у Беларусі. Яна — стваральніца і кіраўніца Беларускага рыцарскага клубу, пазней клубу "Вялікае княства".

Аматарам музыкі Вячорка вядомая як стваральніца першага праекту гістарычнай музыкі "Легенды Bялікага Kняства" (2000–2001), альбома гістарычнай музыкі "Старажытная зямля" (2005), серыі "Беларуская музычная калекцыя". Таксама яна арганізатарка больш як 100 канцэртаў старадаўняй і фальклёрнай музыкі "Легенды Вялікага Княства", "Старадаўняя музыка Беларусі і Еўропы" ды іншых.

Фота — Радыё "Свабода"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі