УЕФА аштрафаваў БАТЭ на 8 тысяч еўра за паводзіны заўзятараў
Дысцыплінарны камітэт УЕФА аштрафаваў БАТЭ на 8 тысяч еўра.
Такое пакаранне вынесена за выкарыстанне барысаўскімі фанатамі піратэхнікі падчас матчу ў Ціраспалі супраць “Шэрыфа”.
Як паведамляецца на сайце БАТЭ, клуб правёў размову з фанатамі, у тым ліку з тым заўзятарам, які ўдзельнічаў у інцыдэнце. Паколькі прыхільнікі каманды не далі гарантый, што падобнае не паўтарыцца, БАТЭ прыняў рашэнне зрабіць больш жорсткай працэдуру пакупкі білетаў на выязныя еўракубкавыя паядынкі. Цяпер квіткі можна будзе атрымаць толькі пасля папярэдняй замовы з указаннем анкетна-пашпартнай інфармацыі пра кожнага заўзятара.
Кіраўніцтва клуба таксама адзначыла, што ў далейшым БАТЭ абавязкова будзе звяртацца ў суд для спагнання сумы штрафу з заўзятараў, калі іх віна будзе даказаная.