Уладзімір Някляеў адмовіўся ісці ў суд
Палітык прыйшоў да будынка Ленінскага суда і заявіў, што не пойдзе далей.
Уладзімір Някляеў зрабіў гэта на знак пратэсту супраць таго, што ягоныя сябры ды іншыя экс-кандыдаты ў прэзідэнты знаходзяцца за кратамі, паведамляе Радыё "Свабода".
Нагадаем, на сёння Някляева выклікалі у суд. У судовай позве было сказана, што ён павінен з'явіцца для "ўсталявання дадатковых абмежаванняў".
Сам палітык не лічыць сябе вінаватым, а свой прысуд — законным.