Вілейка адзначае Дзень судака

Святкаванні спрыяюць удасканаленню кухарскага майстэрства навучэнцаў, расказаў Еўрарадыё дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў.

Кіцікаў:Перш за ўсё, мы ў нашым каледжы рыхтуем кухараў, таму такія конкурсы спрыяюць павышэнню якасці нашага майстэрства. Другі фактар – Вілейка стаіць па-над найбуйнейшым у Беларусі штучным вадасховішчам, што мы з любоў’ю называе “вілейскім морам”. Найсмачнейшая рыба - гэта судак, які вядомы далёка па-за межамі Вілейшчыны. Гэта паўплывала на тое, што тры гады таму мы ўпершыню правялі конкурс. Гэта падабаецца дзецям, калектыву”.


Паводле словаў сп. Кіцікава, такія святкаванні пашыраюць славу каледжа і прывабліваюць усё новых навучэнцаў не толькі з Вілейкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі